125 гадоў з дня нараджэння Адама Бабарэкі.
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1899 году ў вёсцы Слабада-Кучынка Слуцкага павету ў сям’і безьзямельнага селяніна.
Вучыўся ў слуцкай школе, у 1918 годзе скончыў Менскую духоўную сэмінарыю, настаўнічаў на Случчыне.
Удзельнік антыпольскага падпольля і партызанскага руху, арыштаваны польскімі ўладамі (1920). Пасля вызваленьня зноў працаваў настаўнікам, быў чальцом рэвалюцыйнага камітэту Пукаўскай воласьці, загадчыкам валаснога аддзелу народнай асветы. Служыў у Чырвонай Арміі (1921—1922).
У 1922 годзе паступіў на этнолага-лінгвістычнае аддзяленне пэдагагічнага факультэту БДУ, працаваў у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь». Быў адным з арганізатараў літаратурных аб’яднанняў «Маладн як» (1923) і «Ўзвышша» (1926). У 1927 годзе скончыў БДУ. У 1926—29 г. працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Камуністычным унівэрсытэце Беларусі, а з 1928 — асыстэнт кафэдры гісторыі беларускай літаратуры БДУ.
Першае апавяданьне «То толькі сон…» надрукавана ў газэце «Звон», было напісана ў 1918 г., але выйшла толькі праз год пад псэўданімам Янка Кужаль. У ім аўтар паказаў сваё бачанне ідэальнай дзяржавы, у якой «кожны працуе для ўсіх і ўсе для аднаго». Апавяданне было напісана ў 1918-м годзе — у час утварэння новай Беларускай дзяржавы. Яго адносяць да філясофска– фантастычнага жанру. Сем гадоў пісьменьнік займаўся стварэннем празаічных твораў і апублікаваў больш за 20 апавяданьняў і імпрэсій.
Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1920 годзе. Урывак з яго першага верша «Я не пявец», надрукаваны ў «Савецкай Беларусі» 11 верасьня 1920 г. пад псэўданімам Адам Чырвоны.
«Я не пявец і не паэта!
Ня ўмею складна я казаць.
Душа-ж кіпіць, агнём сагрэта,
Агнём, ўзгарэўшым будаваць…»
У 1925 выдаў кнігу «Апавяданні». Распрацоўваў мэтадалагічныя праблемы літаратуразнаўства і эстэтыкі, прынцыпы народнасці, сацыяльнай і эстэтычнай каштоўнасці літаратуры, даследаваў гісторыю беларускай літаратуры, творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, К. Чорнага і інш. Адстойваў правы на вольнае творчае самавыяўленне.
Арыштаваны ДПУ БССР 25 ліпеня 1930 ў Менску па справе «Саюзу вызвалення Беларусі». Асуджаны пазасудовым органам НКВД 10 красавіка 1931 як «чалец контаррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ссылкі, год прабыў у менскай турме, ссылку адбываў у г.п. Слабадзкое Кіраўскай вобласьці, з канца 1934 у горадзе Вятцы. Працаваў бугалтарам. Тэрмін ссылкі быў падоўжаны на 2 гады ў адміністрацыйным парадку. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР выдала Загад № 33 «Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадзкага карыстання, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Адама Бабарэкі прадугледжвалася «спальваць».
Паўторна арыштаваны 24 ліпеня 1937 году ў рамках сфабрыкаванай маштабнай акцыі па рэпрэсаванні беларусаў, сасланых АДПУ ў пачатку 1930-х. Паводле пастановы «тройкі» па Кіраўскай вобласьці ад 15 лютага 1938 атрымаў 10 гадоў зняволення ў лягерох. Пакараньне адбываў у пасёлку Княж-Пагост Комі АССР у Паўночным чыгуначным лягеры НКУС, дзе памёр у лягернай бальніцы.
Па першай справе рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суду БССР 15 лістапада 1957 году, па другой — 4 ліпеня 1959 Кіраўскім абласным судом.
Библиотека колледжа