Нарадзіўся Уладзімір Гніладёдаў, будучы беларускі крытык і літаратуразнаўца, у сялянскай сям'і. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1959). Служыў у Савецкай Арміі (1959—1961). Працаваў завучам Тамашоўскага дзіцячага дома, настаўнікам Камароўскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна.
У 1962—1969 гадах - аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР.
У 1965 скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР і быў залічаны навуковым супрацоўнікам гэтага ж інстытута. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (Інстытут літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР - «Праблема традыцый і наватарства ў сучаснай беларускай лірыцы»).
У 1969—1976 гадах - інструктар аддзела культуры, загадчык сектара мастацкай літаратуры ЦК КПБ. З 1976 года — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР па навуковай рабоце. З 1977 года адначасова загадчык аддзела Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларускай ССР. Член СП СССР з 1972.
У 1987 годзе абараніў доктарскую дысертацыю (Інстытут літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР - «Сучасная беларуская паэзія: творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс».
З 1998 года - дырэктар, з 2006 года - галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
З 2008 года - галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Цяпер працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Галіяфы».
У друку выступае як крытык і літаратуразнавец з 1962 года. Вывучае гісторыю, тэорыю і метадалогію беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі XX стагоддзя, творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, І. Мележа, А. Куляшова, П. Броўкі, М. Танка, А. Пысіна, П. Панчанка, В. Зуёнка.
Падрыхтаваў 14 кандыдатаў навук.
Выдаў брашуры «Лірычны летапіс часу» (1967), «Ленін у сэрцы» (1968), «Сучасная беларуская паэзія» (1969), «Пафас жыццесцвярджэння: Вобраз чалавека актыўнай жыццёвай пазіцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985). Аўтар манаграфіі «Традыцыі і наватарства» (1972), «Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс» (1983), «Іван Мележ: Нарыс жыцця і творчасці» (1985), зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Упоравень з часам» (1976), «Як само жыццё» (1980), «Ля аднаго вогнішча» (1984), «Класікі і сучаснікі» (1987), «Ад даўніны да сучаснасці» (2001), «Я. Купала. Жыццё і творчасць» (2002). Адзін з аўтараў кнігі «У. І. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры» (з С. Лаўшуком, Л. Савік, 1987).
Аўтар раманаў: «Валошкі на мяжы» (2004), «Уліс з Прускі» (2006), «Расія» (2007), «Вяртанне» (2008), «Вайна» (2010), «Пасля вайны» (2015).
Уваходзіць у склад Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, уваходзіў у склад Грамадскага савета пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Мае наступныя ўзнагароды: Лаўрэат Літаратурнай прэміі ў галіне крытыкі імя Уладзіміра Андрэевіча Калесніка за кнігу «Янка Купала: Новы погляд» (1996) і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2005), Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (2017), Узнагароджваўся ордэнам Францыска Скарыны (2009), медалямі.
Библиотека колледжа